Правінцыя (альбом)
Правінцыя (альбом) | |
---|---|
музычны альбом Віктар Шалкевіч | |
Дата выпуску | 1992 |
Жанр | аўтарская песня |
|
|
«Праві́нцыя» ― дэбютны студыйны альбом барда Віктара Шалкевіча, які быў выпушчаны ў 1992 годзе.
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Альбом быў запісаны ў 1992 годзе за адну ноч у Доме культуры мястэчка Азёры на ўсходненямецкую плёнку савецкім магнітафонам. Гукарэжысёрам выступіў уладальнік студыі рок-музыкант Іван Авяркіеў. Асаблівасцю стала тое, што на плёнцы першапачаткова быў запісаны рок-гурт «Pink Floyd», але магнітафон дрэнна выцер стары запіс і скрозь некаторыя песні Шалкевіча той прабіваўся. Тыражаваннем запісу заняўся польскі бізнесмен Яраслаў Зелянкевіч. Амаль увесь наклад касет з запісам альбома Шалкевіч самастойна прадаў на фестывалі «Басовішча 1992», калі не быў заняты выступам на сцэне. У 2020 годзе альбом быў перавыдадзены на CD з аздабленнем буклета малюнкамі мастака Яна Мяльніцкага.[1]
Спіс песень
[правіць | правіць зыходнік]№ | Назва | Працягласць |
---|---|---|
1. | «Культасьвет» | |
2. | «Шаноўныя грамадзяне!..» | |
3. | «AIDS-блюз» | |
4. | «Дзякуй, вялікае дзякуй» | |
5. | «Гарадоцкі раманс» | |
6. | «Стары бальшак» | |
7. | «Правінцыя» | |
8. | «Кароткая гісторыя Беларусі» | |
9. | «Нас дагэтуль лічылі рабамі» | |
10. | «Ня пі, сынок…» | |
11. | «Не кусай ты мяне» | |
12. | «Жлобская нацыя» |
Удзельнікі запісу
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар Шалкевіч — гітара, спеў
- Сяргей Ажанец — клавішнік
- Андрэй Макарэвіч — гітара
Зноскі
- ↑ Віктар Шалкевіч дасць два канцэрты ў Гародні (недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (7 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2022. Праверана 7 лютага 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх